Медаль Ціманоўскай стане экспанатам "Музея вольнай Беларусі"

09/09/2021 - 10:43

Крысціна Ціманоўская

Медаль Крысціны Ціманоўскай перададуць у "Музей вольнай Беларусі" у Варшаве, паведамляе "Еўрарадыё".

Музей вольнай Беларусі — гэта новы праект НАУ. "Часова музей будзе знаходзіцца ў Польшчы, затым пераедзе ў Новую Беларусь", — распавялі ў Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці.

Нагадаем, срэбны медаль Ціманоўскай з Другіх Еўрапейскіх гульняў купілі за 21 тысячу долараў купіў жыхар ЗША.

Ціманоўская вымушаная была перабрацца ў Варшаву пасля скандала на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Яна мусіла бегчы дзве свае дыстанцыі 100 і 200 метраў, але нечакана ўбачыла сваё прозвішча ў заяўцы на эстафету 4x400 метраў.

Спартсменка напісала крытычны пост у Інстаграм, пасля чаго беларускія чыноўнікі знялі яе са стартаў і вырашылі адправіць у Мінск. У аэрапорце Токіа яна звярнулася па дапамогу да паліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі