МАЗ выпусціў незвычайны аўтобус для афрыканскіх краін (фота)

28/07/2016 - 06:13

Новы аўтобус мае назву МАЗ-131.020. Афіцыйнай прэзентацыі пакуль не было, аднак аб ім ужо напісалі адразу некалькі спецыялізаваных сайтаў. Машына з'яўляецца своеасаблівым гібрыдам грузавіка і аўтобуса, мае павышаную прахадзімасць і можа перавозіць на даху да трох тон багажа, мае 43 сідзячых месцы для пасажыраў. Калі пачнуцца пастаўкі новага аўтобуса ў Афрыку і куды менавіта, пакуль невядома.

Фота mpark.pro

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі