Суперкубак / UEFA via Getty Images
УЕФА перанёс матч за Суперкубак з Расіі ў Грэцыю. Адпаведнае рашэнне прынялі 25 студзеня на пасяджэнні выканаўчага камітэта Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый у швейцарскім Ньёне.
Матч з удзелам пераможцаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы быў запланаваны на 16 жніўня 2023 года і мусіў прайсці ў Казані. Цяпер жа ён пройдзе ў прыгарадзе Афінаў Пірэі.
Перанос звязаны з ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут