Матч Сабаленкі і Шарапавай перанеслі з-за дажджу

03/01/2019 - 11:01

Тэнісны матч паміж беларускай Арынай Сабаленка (13-е месца ў рэйтынгу WTA) і расіянкай Марыяй Шарапавай (29) у чвэрцьфінале турніру ў кітайскім Шэньчжэні перанесены з 3 на 4 студзеня. Прычынай пераносу стаў дождж, піша by.tribuna.com.

Перад гэтым у 1/8 фіналу наша тэнісістка выйграла ў яшчэ адной расіянкі — Кацярыны Аляксандравай (6:3, 6:3). Іх гульня доўжылася 1 гадзіну 12 хвілін.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі