Новы ўладальнік Twitter Ілан Маск прапанаваў плаціць за "сінюю птушачку", якая пацвярджае сапраўднасць уліковага запісу, $8 у месяц. Ён піша, што скардзіцца няма сэнсу — "кошт застанецца на ўзроўні васьмі долараў".
Раней анансавалася, што за спецыяльную падпіску Twitter Blue давядзецца плаціць 19,99 долара. Але пасля дыскусіі з пісьменнікам Сцівенам Кінгам Ілан Маск зменшыў суму. Бізнесмен адзначае, што платная падпіска дазволіць карыстальнікам атрымаць прыярытэт у пошукавай выдачы і адлюстраванні іх адказаў, публікаваць доўгія ролікі і ўдвая скараціць прагляд рэкламы.
Маск стаў уладальнікам кампаніі ў кастрычніку. Ён заплаціў за яе 44 млрд долараў. Новы ўладальнік распусціў савет дырэктараў Twitter і застаўся адзіным дырэктарам кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут