Віктар Бабарыка, Ёган Вадэфуль і Марыя Калесніква / x.com/viktar_babaryka
Былыя палітвязні Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка пакінулі Польшчу і накіраваліся ў Германію па запрашэнні нямецкага ўрада. У дарозе яны патэлефанавалі і пагаварылі са Святланай Ціханоўскай. Па прыбыцці яны сустрэліся з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Германіі Ёганам Вадэфулем.
У афіцыйным акаўнце міністра ў сацыяльнай сетцы X быў апублікаваны натхняльны допіс.
— Ваша вызваленне пасля шматгадовай палітычнай ізаляцыі ўсяляе надзею. Ваша мужная адданасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх у Беларусі і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста, — адзначаецца ў афіцыйным акаўнце міністра ў X.
У сваю чаргу Віктар і Марыя падзякавалі нямецкаму боку за прыём і падтрымку, адзначылі намаганні ЗША ў пытанні вызвалення палітвязняў і выказалі надзею, што Еўропа больш актыўна далучыцца да гэтага працэсу.
Каманда Віктара Бабарыкі таксама падкрэсліла, што неабходна змяншаць ізаляцыю беларускага грамадства і аднаўляць сувязі з знешнім светам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут