Мартэн Фуркад выйграў масавы старт у Рупольдынгу

10/01/2016 - 13:18

У нядзелю, 10 студзеня, у нямецкім Рупольдынгу завяршаецца 4-ы этап Кубка свету па біятлоне. Масавы старт у мужчын выйграў француз Мартэн Фуркад — 34.07,2 (0-1-0-0), на другім месцы чэх Андржэй Моравец — +13,7 (0-0-0-0), на трэцім — Тар'е Бо з Нарвегіі — +29,7 (2-0-1-0). Прадстаўнікі Беларусі ў лік 30 удзельнікаў гонкі не трапілі.

У нядзелю пройдзе масавы старт і ў жанчын. У ім паўдзельнічае і прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна, у якой учора былі праблемы са здароўем. Пачатак гонкі ў 16.45 паводле беларускага часу.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі