Маргарыта Ляўчук звярнулася да СК, які завёў справу супраць Антона Матолькі

11/03/2021 - 07:18
Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук / скрыншот відэа

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук і гітарыст Павел Павук адгукнуліся на навіну пра намер Следчага камітэта Беларусі абвясціць блогера Антона Матольку ў міждзяржаўны вышук.

Напярэдадні прэс-служба ведамства паведаміла, што падазрае блогера ва ўчыненні цэлага шэрага злачынстваў, у тым ліку распальванне сацыяльнай варожасці, арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання. Акрамя таго, телеграм-канал блогера могуць прызнаць экстрэмісцкім

Дуэт "Красная зелень", Ляўчук і Павук, пераасэнсавалі стары савецкі хіт "Вот и лето прошло". У іх версіі гэта атрымалася гісторыя пра тое, як "возбудилось СК и шукае Мотолько". Пры гэтым дуэт нагадвае, што людзі многія месяцы пісалі ў СК з просьбамі даць ацэнку гвалту з боку ўлады, "пісьмы шлі бандеролькай", але "ім патрэбен толькі Матолька". Адзін з куплетаў гучыць так:

"Вы ку-ку там, СК?

Ці прыдурваецесь толькі

Нас знішчае Лука,

А злачынец — Матолька?!"

Кампазіцыя з'явілася на YouTube канале Маргарыты Ляўчук у ноч на чацвер. За 10 гадзін ролік сабраў каля 30 тысяч праглядаў. Раней дуэт "Красная зелень" выпускаў жартоўнае віншаванне сілавікоў "С Дном МВД" і калыханку для "полузащитников 3%-го Отечества".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі