Марадона можа ўзначаліць мексіканскі клуб другога дывізіёна

06/09/2018 - 09:26

Дыега Марадона можа памяняць беларускі Брэст на Мескіку. Бліжэйшым часам ён можа стаць галоўным трэнерам мексіканскага клуба "Дарадас". Пра гэта ў сваім акаўнце ў Instagram напісаў журналіст TyC Sports Марцін Арэвала, перадае by.tribuna.com

"Спадзяюся, ён атрымае гэтую працу. Заўтра можа быць ўзгодненае прызначэнне Марадоны ў "Дарадас", — заявіў журналіст.

Цяпер 57-гадовы аргенцінец займае пасаду старшыні праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама". Чуткі пра тое, што Марадона можа пакінуць беларускі клуб, з'явіліся некалькі тыдняў таму.

"Дарадас" выступаюць у другім дывізіёне Мексікі. Клуб займае 13-е месца ў тунірнай табліцы, набраўшы 3 ачкі ў 6 матчах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі