Адбыліся чарговыя два матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Не абышлося без нечаканасцяў. "Рэал" прайграў на сваім полі "Манчэстар Сіці" — 1:2. На гол Іска на 60-й хвіліне госці адказалі трапнымі ўдарамі Габрыэла Жэсуса на 78-й і Дэ Брэйнэ на 83-й (з пенальці). "Ліён" выйграў дома ў грознага "Ювентуса" з Крышціяну Раналду — 1:0. Адзіны гол на рахунку Лукаса Тузара (31-я хвіліна).
Матчы ў адказ пройдуць 17 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.