“Манчэстар Юнайтэд” упусціў перамогу ў матчы з “Андэрлехтам” (відэа)

14/04/2017 - 06:43

У чацвер прайшлі першыя матчы ¼ фіналу футбольнай Лігі Еўропы. “Манчэстар Юнайтэд” у гасцявым паядынку з “Андэрлехтам” упусціў перамогу — 1:1. Генрых Мхітаран адкрыў лік на 37-й хвіліне, але Леандэр Дэндонкер яго зраўняў на 86-й.

Вынікі іншых матчаў: “Аякс” “Шальке-04” — 2:0, “Сельта” “Генк” — 3:2, “Ліён”“Бешыкташ” — 2:1. Апошняя гульня пачалася са спазненнем з-за беспарадкаў, якія наладзілі на стадыёне фанаты турэцкага клуба. Паядынкі ў адказ прызначаныя на 20 красавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі