Максім Зяньковіч / instagram.com
Хлопец, які знік у Бярэзінскім раёне, загінуў. Яго цела без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці знайшлі сёння за кіламетр ад ровара. Падлетак пакінуў яго каля торфараспрацовак недалёка ад вёскі Несцераўка.
14-гадовы Максім Зяньковіч знік у суботу, 8 лістапада, каля 10:00. Ён з'ехаў на ровары з вёскі Карбаўскае, пакуль бацькі былі на пошце.
Да пошукаў далучыліся сотні чалавек. Міліцыя разглядала некалькі версій таго, што магло здарыцца.
Па стане на раніцу 13 лістапада было абследавана 60 квадратных кіламетраў тэрыторыі, больш за 70 населеных пунктаў і больш за 10 км ракі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут