Максім Вінярскі падчас адбыцця арышту атрымаў яшчэ 10 сутак

04/04/2017 - 21:53

Максім Вінярскі падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту за Дзень Волі атрымаў яшчэ 10 сутак. На гэты раз актывіста “Еўрапейскай Беларусі” асудзілі за ўдзел у абароне Курапатаў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла актывістка Вольга Мікалайчык, якая выйшла на волю з Акрэсціна. Яна пачула крык Вінярскага, які паведаміў пра новы прысуд. Актывіста вазілі ў суд перад заканчэннем тэрміну за 25 сакавіка.

Максім Вінярскі быў асуджаны 27 сакавіка Першамайскім судом на 8 сутак арышту за “дробнае хуліганства і непадпарадкаванне” і неўзабаве мусіў выйсці на волю.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі