Макс Корж праехаўся па мінскіх вуліцах у новым кліпе

04/08/2017 - 14:38

Макс Корж выпусціў новае відэа на рэмікс песні "Малый повзрослел 2.0 (Розочка remix)". Здымкі кліпа праходзілі ў Мінску. У роліку заўважаныя раёны Грушаўка, Няміга, праспект Пераможцаў, вуліца Кастрычніцкая, гандлёвы цэнтр "Манетка"на Камароўцы. Та даго ж у кліпе зняўся бацька Макса Анатоль.

У сацыяльных сетках Корж паабяцаў "хутка шмат усяго". Музыка ў тым ліку мае на ўвазе канцэрт у "Мінск-Арэне" 16 снежня, дзе збіраецца прадставіць новую праграму "Малый повзрослел ч.2".

"Гэтым разам я хачу змяшаць тую вар'яцкую энергію, здабытую на папярэдніх флэтах, з непаўторным цяплом, што пасялілася ў нас яшчэ з часоў тых першых невялікіх канцэртаў у Мінску, і атрымаць лепшае, што ў нас калісьці было, ― піша Корж. ― Як гэта будзе выглядаць, самому цікава".

Таксама Макс Корж абяцае прыхільнікам "новыя трэкі ў верасні". "Малый повзрослел" ― песня з апошняй, чацвёртай па ліку кружэлкі Каржа "Малый повзрослел, ч.1", які выйшаў у лістападзе 2016-га. Чакаецца, што другая частка альбома выйдзе ў верасні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі