Макей заявіў, што Беларусь хоча супрацоўнічаць з ЕС, але не хоча ў яго ўступаць

14/07/2017 - 16:04

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што наша краіна хоча супрацоўнічаць з Еўрасаюзам, але не хоча ў яго ўступаць. У інтэрв’ю іспанскаму выданню El País ён адзначыў, што Мінск збіраецца больш актыўна удзельнічаць у працы інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, такіх, як Еўразійскі эканамічны саюз. Пры гэтым цеснае супрацоўніцтва з ЕС узмацняе беларускую эканоміку і эканамічны рост, дазваляе ўзмацніць суверэнітэт і палітычную незалежнасць. “Мы не маем намер псаваць адносіны з Расіяй, таму што гэта наш саюзнік і наш галоўны партнёр, але мы хочам, каб наша эканоміка была больш дыверсіфікаванай”, — сказаў Макей.

Міністр падкрэсліў, што імідж Беларусі ў заходняй грамадскай думцы змяняецца і наша краіна цяпер знаходзіцца ў якасна іншай сітуацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі