Макей заявіў, што Беларусь хоча правесці выбары максімальна дэмакратычна

05/09/2016 - 14:34

Міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь нацэлена правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў максімальна транспарэнтна, дэмакратычна і празрыста. Як інфармуе БЕЛТА, ён адзначыў, што абмяркоўваў гэтыя пытанні нядаўна са сваімі калегамі з краін ЕС. "Па лініі Цэнтральнай выбарчай камісіі быў зроблены шэраг крокаў, накіраваных на ўдасканаленне працэдурных момантаў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў", — сказаў Макей.

Міністр замежных спраў не згодны з заявамі, што ў Беларусі "нібыта няма ніякай дэмакратыі". Ён заклікаў ацэньваць сітуацыю "па канкрэтных выніках, лічбах і фактах", а таксама "глядзець на развіццё сітуацыі і тое, што стаіць за лічбамі і фактамі".

МЗС нашай краіны спадзяецца на аб'ектыўную ацэнку місіі БДІПЧ АБСЕ па выніках парламенцкіх выбараў, заявіў Уладзімір Макей. Ён адзначыў, што "аб'ектыўная ацэнка рэальнай сітуацыі з балансам пазітыву і негатыву стварае асновы для таго, каб мы і далей развівалі і пашыралі пазітыўную атмасферу ў адносінах з нашымі еўрапейскімі партнёрамі".

Па словах Макея, кіраўніцтва нашай краіны хоча, каб Беларусь "асацыяваліся з краінай, якая нікому не дастаўляе ніякіх праблем і клопатаў".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі