Лукашэнку паказалі ўпершыню з 9 траўня

15/05/2023 - 15:04
Аляксандр Лукашэнка з перабінтаванай рукой / president.gov.by

Аляксандра Лукашэнку паказалі ўпершыню з 9 траўня. У панядзелак ён прыехаў на цэнтральны камандны пункт Ваенна-паветраных сіл і войскаў Супрацьпаветранай абароны. Яго прэс-служба адзначае, што ён там "працуе" і слухае даклад "аб арганізацыі і выкананні задач баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне".

Папярэдні раз Лукашэнка з'яўляўся на публічных мерапрыемствах на Дзень Перамогі: у Маскве ён не змог прайсці 300 метраў і яго падвозілі, у Мінску не змог прачытаць тэкст, і "па яго даручэнні" гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Ягоны выступ 14 траўня на Дні сцяга, герба і гімна РБ зачытваў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Афіцыйна пра стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі нічога не паведамлялася. На фота ад 15 траўня відаць, што яго рука перабінтаваная.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі