Лукашэнка згуляў у футбол на аэрадроме ў Маскве (відэа)

14/06/2018 - 13:31

Аляксандр Лукашэнка згуляў у футбол на аэрадроме ў Маскве. 14 чэрвеня ён прыляцеў у расійскую сталіцу для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па футболе. На аэрадроме каля трапу самалёта беларускі кіраўнік абмяняўся некалькімі ўдарамі па мячу з талісманам футбольнага чэмпіянату свету ваўком Забівакам. Таксама Лукашэнка пакінуў аўтограф на мячы, ён напісаў "Удачы братам расіянам!". "Сёння выйграеце, а далей трэба напружвацца", — сказаў кіраўнік дзяржавы, маючы на ўвазе, што сёння ў матчы адкрыцця на "Лужніках" зборная Расіі гуляе з камандай Саудаўскай Аравіі, а далей сапернікі будуць больш сур'ёзныя.

Фота: http://president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі