Лукашэнка заявіў, што яго сын Віктар будзе звольнены

26/02/2021 - 09:25

26 лютага на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго старэйшы сын Віктар Лукашэнка будзе звольнены з пасады памочніка па нацыянальнай бяспецы. Але ў выпадку, калі сход прагаласуе за яго, як за новага прэзідэнта НАК. Прагаласавалі, нягледзячы на тое, што пад санкцыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта знаходзяцца абодва Лукашэнкі. Дагэтуль Віктар Лукашэнка быў віцэ-прэзідэнтам НАК. Пасля яго абрання на пасаду прэзідэнта, якую яго бацька займаў амаль 24 гады, пасаду віцэ-прэзідэнта ліквідавалі.

"І, самае галоўнае, шмат вы чуеце размоў: транзіт улады, вось тут цяпер Лукашэнка старэйшаму як мінімум перадасць уладу, ён будзе кіраваць у краіне, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Я часта казаў, што ў нашай сям'і гэта ніколі не абмяркоўвалася і абмяркоўвацца не можа. Таму што ніводнае маё дзіця прэзідэнтам у Беларусі не будзе пасля мяне".

Ён паабяцаў, што сын ужо "не будзе дзяржаўным служачым", "ён сёння ж будзе звольнены з пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі". Віктар Лукашэнка займаў гэтую пасаду больш за 15 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі