Лукашэнка загадаў правесці парламенцкія выбары “на найвышэйшым узроўні”

27/04/2016 - 10:56

Будучыя парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці ў дэмакратычнай і спакойнай атмасферы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка на нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, перадае БЕЛТА.

Са словаў Лукашэнкі, народнае волевыяўленне павінна прайсці “ў абсалютна дэмакратычнай і спакойнай атмасферы, і, самае галоўнае, на найвышэйшым арганізацыйным узроўні, як гэта ў нас заўсёды было”.

Кіраўнік краіны запатрабаваў надаць асаблівую ўвагу фармаванню выбарчых камісій, у склад якіх павінны увайсці годныя прадстаўнікі працоўных калектываў, палітычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў. “Абмяжоўваць іх колькасць нам не варта”, — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён заявіў, што запрашэнні замежным партнёрам трэба накіроўваць пасля таго, як будуць прызначаныя даты правядзення выбараў.

Што да ўдасканалення выбарчага заканадаўства, то Лукашэнка заявіў, што неабходна дакладна вызначыць тыя з рэкамендацыяў міжнародных назіральнікаў, якія можна прыняць пад увагу ў першую чаргу, і не ўлічваць прапановы, якія будуць ісці насуперак інтарэсам беларускага народа.

“Нельга забываць, што ў выбарчай кампаніі мы абавязаныя кіравацца перша за ўсё ўласным заканадаўствам. Ні пад каго падладжвацца не трэба”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі