Лукашэнка загадаў пачаць крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельгаснагляда

03/02/2017 - 10:19

Аляксандр Лукашэнка загадаў завесці крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельгаснагляду. 3 лютага ў Мінску ў будынку БелЭкспа праходзіць сустрэча "Вялікая размова з прэзідэнтам". Кіраўнік дзяржавы абвінаваціў Сяргея Данкверта ў падрыве пазіцый беларускіх вытворцаў дзеля ўласных бізнэс-інтарэсаў. З-за таго, што ўзнікаюць праблемы з пастаўкамі беларускіх прадуктаў на расійскі рынак, наша дзяржава атрымала значныя страты.

Лукашэнка даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу "вывучыць пытанне" і распачаць крымінальную справу "па Данкверце". Таксама ён адзначыў, што "гэтыя Данкверты — людзі зацікаўленыя". Нярэдка яны з'яўляюцца вытворцамі пэўных прадуктаў і не могуць канкураваць з беларускімі аналагамі па якасці і цане. Таму і ўстанаўліваюцца бар'еры для беларускіх прадуктаў, мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі