Лукашэнка: Выбары праходзяць ва ўмовах, калі ўсім даводзіцца эканоміць

01/10/2015 - 14:07

Выбары ў Беларусі павінны прайсці вельмі дэмакратычна, мірна, на высокім арганізацыйным узроўні. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў на нарадзе пра бягучую сацыяльна-эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне.

Па словах Лукашэнкі, выбары — найважнейшая форма народнага волевыяўлення. "Краевугольны стрыжань гэтай дэмакратыі — волевыяўленне народа", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Лукашэнка заклікаў беларусаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць, бо кожны голас важны для будучыні краіны. "Мы абавязаны аддаваць сабе справаздачу, што, выбіраючы кіраўніка дзяржавы, мы вызначаем і далейшы шлях развіцця краіны. У яго аснове клопат пра нашых людзей, сем'ях, аб дастатку, спакойнага жыцця, бяспекі... Гэтыя выбары праходзяць у няпростых эканамічных умовах. Усім даводзіцца эканоміць, уціскаць, зніжаць сабекошт", — заявіў кіраўнік Беларусі.

Таксама кіраўнік дзяржавы заклапочаны грамадскай бяспекай падчас выбарчай кампаніі. "Нельга дапусціць ніякіх правакацый, несанкцыянаваных акцый, супрацьзаконных дзеянняў з боку разнастайных дэструктыўных сілаў", — заявіў ён. Па словах Лукашэнкі, "ідзе жорсткая барацьба не толькі за перадзел рэсурсаў, доступ да рэсурсаў, ідзе барацьба за перадзел свету".

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі