Лукашэнка: "Усімі сіламі неабходна захаваць давер людзей"

23/04/2020 - 10:03

"Усімі сіламі неабходна захаваць давер людзей да эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца". Такую заяву зрабіў у чацвер Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, якая праходзіць у Палацы Незалежнасці. На ёй прысутнічае ўсё кіраўніцтва краіны, абмяркоўваецца сітуацыя ў эканоміцы і ўплыў на яе распаўсюду каранавіруса.

Па словах Лукашэнкі, важна ў такой сітуацыі любым коштам не дапусціць падзення ўсіх асноўных паказчыкаў эканамічнага развіцця. Ён падкрэсліў, што трэба захаваць "цэнавую ўстойлівасць", прынамсі, "на самыя важныя для людзей тавары і паслугі".

Лукашэнка нагадаў ураду пра зніжэнне валавога ўнутранага прадукта ў першым квартале на 0,3% і заявіў: "Ніякага ўхвалення падзення ВУП не можа быць і не будзе". Ён заклікаў настройвацца на выконванне раней зацверджаных планаў.

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што "невялікая" беларуская эканоміка была вымушана вытрымаць "адначасова тры ўдары": абмежаванні паставак нафты з Расіі, разрыў эканамічных сувязяў і закрыццё межаў, і каранавірус. "У нас няма іншых крыніц для жыцця, акрамя працы нашых людзей",цытуе словы Лукашэнкі sb.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі