Лукашэнка паляцеў у Таджыкістан

27/09/2018 - 13:18

27 верасня Аляксандр Лукашэнка адправіўся з працоўным візітам у Рэспубліку Таджыкістан. Там ён прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

На саміце будуць пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным фарматах. 

У Лукашэнкі запланаваны шэраг сустрэчаў і перамоваў з замежнымі лідарамі (у тым ліку і з Уладзімірам Пуціным) на палях саміту ў Душанбэ. Па-за рамкамі саміту пройдуць беларуска-таджыкскія мерапрыемствы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі