Аляксандр Лукашэнка / SPUTNIK
У Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на саміце кіраўнікоў краін СНД у Астане, перадае ТАСС.
Раней міністр замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў, што ў Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Аднак пазней ён удакладніў, што гэта "так званы рэжым контртэрарыстычнай аперацыі".
У КДБ таксама заяўляюць, што рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ў Беларусі не ўводзіўся. Згодна з заканадаўствам, гэты рэжым абвяшчаецца менавіта Камітэтам дзяржбяспекі. "У цяперашні час у рэспубліцы праводзяцца планавыя навучальныя мерапрыемствы ў мэтах падтрымання высокага ўзроўню гатоўнасці суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам да выканання задач па прызначэнні", — заяўляюць у спецслужбе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут