Лукашэнка сёння сустрэнецца з Пуціным у Санкт-Пецярбургу

03/04/2017 - 04:41

Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка наведае з працоўным візітам Расійскую Федэрацыю, паведамляе яго прэс-служба

У Санкт-Пецярбургу ў яго запланаваная сустрэча з Уладзімірам Пуціным.

Паведамляецца, што кіраўнікі абедзвюх дзяржаваў абмяркуюць развіццё двухбаковых беларуска-расійскіх адносін. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах.

Як перадавала Еўрарадыё, амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў анансаваў, што абмяркоўвацца будзе нафтагазавая спрэчка паміж Беларуссю і Расіяй. Яна цягнецца ад пачатку 2016 года. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі