Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным мабілізаваць усе рэсурсы і сілы для ўздыму беларускай эканомікі. Пра гэта ён заявіў у панядзелак на нарадзе, прысвечанай праектам прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыцы на 2016 год. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, будучы год будзе праходзіць ва ўмовах "жорсткіх бюджэтных абмежаванняў". Да гэтага падштурхоўвае цяперашняя невясёлая сітуацыя ў эканоміцы. Вось што пра яе сказаў Лукашэнка:
"Сітуацыя на многіх прамысловых прадпрыемствах застаецца складанай, калі не сказаць горш... Адмоўная дынаміка намецілася ў сельскай гаспадарцы, у гандлі, не дабірае будаўнічая галіна. Скарачаецца экспарт, знізіліся інвестыцыі".
Паводле слоў Лукашэнкі, негатыўную ролю адыгрываюць знешнія фактары, але на іх не трэба ўсё спісваць. Ён адзначыў, што ў Беларусі будуецца "эканоміка ведаў", а гэта значыць, што ў прыярытэтах застаюцца навука і найноўшыя тэхналогіі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад ураду стварыць такія ўмовы для вядзення бізнесу, каб "інвестары самі прыходзілі да нас, самі неслі грошы, а не іх шукалі".
Лукашэнка папярэдзіў урад не займацца эксперыментамі ў эканоміцы
Фота: БЕЛТА