Зборная Беларусі па пляжным футболе разграміла Бельгію

04/10/2024 - 19:02

Гульцы беларускай зборнай / vk.com/beachsoccerby

Зборная Беларусі па пляжным футболе ў Іспаніі разграміла Бельгію — 11:1. Гэта быў матч адбору чэмпіянату свету 2025 года. Тры галы забіў Алег Гапон.

7 кастрычніка беларусы згуляюць са зборнай Малдовы, якая перад гэтым сустрэнецца з Бельгіяй. Яшчэ адна ўдзельніца групы, зборная Турцыі, з турніру знялася. У 1/8 фіналу выходзіць пераможца групы.

На апошнім чэмпіянаце свету зборная Беларусі заняла чацвёртае месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі