Лукашэнка распавёў, што яго папракаюць “мяккай беларусізацыяй”

13/12/2017 - 10:43

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яго папракаюць “мяккай беларусізацыяй”.13 снежня кіраўнік дзяржавы выступіў на II з’ездзе навукоўцаў Беларусі. У сваёй прамове ён выказаўся наконт таго, што нацыю аб’ядноўваюць яе традыцыі, гісторыя. Паводле слоў Лукашэнкі, патрэбны новыя формы прапаганды беларускай культуры і навукі, і яны мусяць быць цікавыя і займальныя.

У той жа час кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў Расіі ёсць “дзеячы”, якія не разумеюць падзей у нашай краіне. “Мяне ў чым папракаюць? кажа Аляксандр Лукашэнка. — Што я ў Беларусі наладзіў мяккую беларусізацыю. Слухайце, мне што, германізацыю тут наладзіць?”.

Лукашэнка лічыць, што беларускія навукоўцы павінны больш актыўна папулярызаваць нашу краіну ў свеце.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі