Лукашэнка расказаў пра найноўшае ўзбраенні ў беларускім войску

22/02/2018 - 14:58

Аснашчэнне новым узбраеннем з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця Узброеных Сілаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 лютага на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю Узброеных Сілаў Беларусі, перадае БЕЛТА.

Значную ролю ў гэтым аснашчэнні адыгрывае беларускі абаронна-прамысловы комплекс. Кіраўнік дзяржавы згадаў, што ў 2016 годзе ў войска паступіла айчынная сістэма залпавага агню "Паланэз". У кастрычніку 2017-га ў рамках выпрабаванняў гэтая зброя прадэманстравала, што можа паражаць аб'екты на адлегласці да трохсот кіламетраў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі