Лукашэнка прызначыў намесніка начальніка Службы бяспекі прэзідэнта

29/03/2018 - 17:02

Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка начальніка Службы бяспекі прэзідэнта. Ім стаў Сяргей Мігас. Адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы быў падпісаны 29 сакавіка, інфармуе БЕЛТА. Раней намеснікам начальніка СБП быў Дзмітрый Шахраеў. Аднак у снежні 2017-га стала вядома, што кіраўнік гэтай спецслужбы палкоўнік Андрэй Паўлючэнка прызначаны начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра. Яго месца і заняў Шахраеў.

Варта згадаць, што ў пачатку сакавіка сёлета новым міністрам спорту стаў Сяргей Кавальчук, былы супрацоўнік СБП.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі