Лукашэнка праінспектуе роту інфармацыйных тэхналогій

22/02/2019 - 08:30

22 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, Аляксандр Лукашэнка наведвае Вайсковую акадэмію Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы будзе праінфармаваны пра працу гэтай навучальнай установы, наведае выставачную залу вайсковай гісторыі, заняткі, паразмаўляе з курсантамі.

Таксама Лукашэнка праінспектуе роту інфармацыйных тэхналогій. Пра стварэнне гэтага падраздзялення міністр абароны Андрэй Раўкоў аб'явіў у лютым 2018-га. Да канца года ў роту адабралі 40 чалавек, у тым ліку з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй па IT-спецыяльнасці (конкурс складаў больш за восем чалавек на месца). У Вайсковай акадэміі два месяцы таму адкрылі камп'ютарную аўдыторыю новага падраздзялення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі