Лукашэнка — пра ўдзельнікаў пратэстаў: знойдзем кожнага

20/10/2020 - 13:57

20 кастрычніка падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выказаўся пра пратэсты, якія працягваюцца найперш у Мінску. "Мы ў спакойным рэжыме знойдзем кожнага! — гаварыў ён. — Сучасныя сродкі дазваляюць гэта рабіць, што мы, дарэчы, і робім. І кожны адкажа за свае дзеянні".

Лукашэнка падкрэсліў, што яго словы — не пагроза, ідзе пастаянная праца і яна "дае пэўны эфект". Тым не менш, пратэсты працягваюцца і пратэстоўцы "паводзяць сябе нахабна", лічыць ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі