Лукашэнка пра крэдыт МВФ: Нават расіяне пад такія працэнты не даюць

01/12/2015 - 09:16

1 снежня Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры 3 млрд долараў, які ўлады Беларусі спадзяюцца атрымаць. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што крэдыт можна атрымаць пад 2,28% тэрмінам на 10 гадоў. Гэта варыянт, які выгадны беларускаму боку, адзначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што фінансаванне МВФ — гэта добры крэдыт, з добрым аб'ёмам рэсурсаў і добрым працэнтам. "Ніхто нам, у тым ліку і расіяне, пад такія працэнты крэдытаў не дае. Нам гэта выгадна", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

У чарговы раз Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў крэдыце МВФ з улікам нацыянальных інтарэсаў. Як паведамляла Еўрарадыё, у лістападзе ў Беларусі працавала місія Міжнароднага валютнага фонду. Было заяўлена, што беларускі ўрад і МВФ працянуць працу над новай праграмай. Лукашэнка тады выказаў пажаданне, каб пытанне выдзялення крэдыту не зацягвалася. Паводле яго слоў, ён "не мае ніякай алергіі" да патрабаванняў фонду. У той жа час кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што ўлады ніколі не пойдуць на пагаршэнне сацыяльнай абароненасці насельніцтва.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі