Лукашэнка перапрызначыў прэм’ер-міністра і віцэ-прэм’ераў

16/12/2015 - 12:19

Аляксандр Лукашэнка перапрызначыў прэм’ер-міністра і віцэ-прэм’ераў. Пра гэта ён заявіў 16 снежня на нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Што тычыцца складу ўрада, я сёння прыняў рашэнне аб прызначэнні прысутных тут чальцоў урада на адпаведныя пасады — прэм’ер-міністра і віцэ-прэм’ераў. І хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, вашу ацэнку працуючых цяпер міністраў, перш чым канчаткова стварыць урад”, — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ўрад быў сфармаваны яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.

“Праўда, нас (я некалькі разоў заўважаў гэта) крытыкуюць ў так званай апазіцыйнай прэсе, што не прызначаецца ўрад. Проста забыліся, напэўна, што ўрад быў сфармаваны яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Так другі раз у нашай гісторыі мы паступаем, каб людзі бачылі, хто будзе працаваць ва ўрадзе, калі гэтага прэзідэнта абіраюць”, — патлумачыў кіраўнік дзяржавы.

“Але, тым не меней, мы тады дамовіліся, што пройдзе нейкі час, паўгады, крыху больш, і будзе магчымасць і нам паглядзець на працу новага складу, і людзям вызначыцца, якія папрацуюць ва ўрадзе, можа, ім не спадабаецца”, — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, мы маем працаздольны ўрад. Але юрыдычна яго трэба перапрызначыць, унесці прапанову па прэм’ер-міністру на ўзгадненне Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.

Такім чынам, Савет міністраў Беларусі як і раней ўзначальвае Андрэй Кабякоў, ён быў прызначаны на гэтую пасаду 27 снежня 2014 года. Першым намеснікам прэм'ер-міністра з'яўляецца Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм'ерамі — Анатоль Калінін, Наталля Качанава, Міхаіл Русы і Уладзімір Сямашка.

Фота: Sputnik/ Сяргей Гунееў

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі