Аляксандр Лукашэнка адправіўся з візітам у Расію, перадае БЕЛТА.
У Сочы ў яго запланаваныя перамовы з Уладзімірам Пуціным. Паведамляецца, што кіраўнікі дзяржаваў падрабязна абмяркуюць шырокі спектр пытанняў у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама сусветны парадак дня.
Пра магчымую сустрэчу кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся 23 ліпеня падчас тэлефоннай размовы.