Лукашэнка падпісаў указ, каб 1 траўня ў школах быў навучальны дзень

24/04/2020 - 13:41

Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ, якім перанёс навучальны дзень у школах з суботы, 2 траўня, на пятніцу, 1 траўня. 

Як паведамляе БЕЛТА, гэта зроблена з мэтай рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу, забеспячэння выканання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года.

Хаця 1 траўня афіцыйнае дзяржаўнае свята, у гэты дзень у школах пройдуць паўнавартасныя ўрокі. Урад, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам павінны арганізаваць бесперабойную працу прадпрыемстваў, якія арганізуюць харчаванне і падвоз школьнікаў.

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса сёлета веснавыя вакацыі ў школьнікаў доўжыліся тры тыдні замест аднаго. Выступаючы 17 красавіка ў Лідзе, Лукашэнка заявіў, што школьнікі будуць вучыцца па суботах і 1 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі