Атакаваная школа / hromadske
Зранку 1 кастрычніка расіяне атакавалі дронам школу ў Саломенскім раёне Кіева. Гэта адбылося на пачатку заняткаў ва ўстанове.
Як перадае hromadske, у сховішчы школы падчас удару знаходзіліся больш за 100 вучняў і каля 60 работнікаў установы.
Пры атацы быў пашкоджаны фасад школы на ўзроўні трэцяга паверха, там успыхнуў пажар. Пацярпелых няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут