Лукашэнка падпісаў указ аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

16/11/2017 - 16:36

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №410 "Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў". Згодна з ім, мясцовыя выбары ў Беларусі адбудуцца ў нядзелю, 18 лютага, перадае БЕЛТА.

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям гэты ўказ даручае забяспечыць арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, якія знаходзяцца ў іх кампетэнцыі. Урад мусіць прафінансаваць выдаткі на выбарчую кампанію ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі