Спёка, ілюстрацыйнае фота / t.me/rechitsa_city_by/
У суботу, 22 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, удзень з пераходам на заходні, уначы — парывісты, пры навальніцах месцамі — шквалістае ўзмацненне ветру. Удзень чакаецца моцны парывісты вецер, да 15-20 метраў за секунду. Па паўночным захадзе парывы ветру дасягнуць 21-24 метраў за секунду, у асобных раёнах — 25-27 метраў за секунду. У Мінску чакаецца навальніца, удзень — узмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 метраў за секунду.
Па ветры сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. А вось па тэмпературы — чырвоны.
Уначы тэрмометры пакажуць 13-19 градусаў вышэй за нуль, месцамі па паўночным усходзе будзе 10-12 градусаў цяпла. А ўдзень паветра прагрэецца ад +19 градусаў па паўночным захадзе да +36 градусаў па паўднёвым усходзе.
У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, месцамі — моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 9-14 градусаў са знакам "плюс", удзень будзе 18-25 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут