Тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Германіі адкрылі спецыяльную гарачую лінію для людзей, якія зазнаюць ціск і пагрозы з боку замежных спецслужбаў. Ініцятыва такой гарачай лініі адзе ад Федэральнага ведамства па ахове канстытуцыі (BfV).
Гэта звязана з тым, што ўлады аўтарытарных краін усё часцей ужываюць транснацыянальныя рэпрэсіі, у тым ліку ў дачыненні да ўцекачоў у Германію. Скарыстацца такой лініяй могуць і беларусы, якія трапілі пад трансгранічны пераслед, адзначае DW.
Таксама BfV выпусціла інфармацыйную брашуру з апісаннем метадаў замежных спецслужбаў па ціску на людзей, нават якія пражываюць на тэрыторыі Германіі. Ціск можа быць скіраваны на журналістаў, дысідэнтаў, удзельнікаў ЛГБТ-супольнасці ды іншых людзей, "непажаданых" пры аўтарытарным рэжыме. Яны могуць сутыкнуцца з пагрозамі, сачэннем, рэпрэсіямі ці спробамі выкрадання. Прадухіліць канкрэтныя пагрозы могуць германскія спецслужбы на аснове інфармацыі, атрыманай па гарачай лініі.
У BfV мяркуюць, што колькасць выпадкаў трансгранічных рэпрэсій будзе расці і ў Германіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут