Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Сочы не паехаў разам з Уладзімірам Пуціным на міжнародны турнір па самба.
Перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі прайшлі ў сераду, 22 жніўня. Раней паведамлялася, што ўвечары Лукашэнка разам з Пуціным наведаюць спартовае мерапрыемства.
Адсутнасць Лукашэнкі на турніры патлумачыў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. "Нічога не здарылася. У Лукашэнкі былі іншыя планы. Перамовы прайшлі вельмі добра", — перадае ria.ru ягоныя словы.