Лукашэнка назваў "справядлівую цану" на расійскі газ

21/02/2020 - 11:37

Аляксандр Лукашэнка назваў "справядлівую цану" на расійскі газ. "У раёне да 90 долараў" за тысячу кубаметраў, заявіў беларускі кіраўнік у пятніцу падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам.

Лукашэнка згадаў нядаўнюю сустрэчу з кіраўніком "Раснафты" Ігарам Сечыным, які "таксама [прыродным] газам займаецца". Яны абмяркоўвалі, што ў Еўропе тысяча кубаметраў расійскага газу каштуе "менш за 110 долараў". "Гэта там — у Еўропе — на біржах, цытуе словы беларускага кіраўніка БЕЛТА. — Значыць, у нас ён у раёне да 90 долараў. Калі браць сусветны кошт".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі падаюць цэны на нафту, то зніжаюцца кошты і на прыродны газ. "Таму 127 долараў [цана для Беларусі] — сёння ўжо ў свеце такога кошту няма", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што пазіцыя афіцыйнага Мінска па пастаўках з Расіі нафты і газу "па цэнах абсалютна высветлілася" і "у гэтым накірунку мы павінны працаваць".

У студзені-лютым наша краіна набывала расійскі газ па кошце 127 долараў за тысячу кубаметраў, як і летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі