Лукашэнка: Нам шоў на выбарах не патрэбна, мусіць быць свята

01/10/2015 - 11:06

1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную бягучай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў нашай краіне. У сваёй прамове ён спыніўся на прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на 11 кастрычніка. Паводле слоў Лукашэнкі, беларусы з савецкіх часоў прызвычаіліся, што выбары — гэта свята. І для таго, каб гэта арганізаваць сёлета, "ёсць усё, гэта не патрабуе ніякіх затратаў".

"Беларусы не дурні, яны выдатна разумеюць, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Калі мы пачынаем іх занадта задобрываць, у іх з'яўляюцца пытанні — навошта і чаму. Таму не трэба рабіць ніякіх глупстваў".

Лукашэнка лічыць, што замежнікі могуць ацэньваць беларускія выбары "як хочуць", гэта "іх справа і іх права". Паводле яго словаў, у іх выбары — "нейкае шоў". "Нам шоў наладжваць не трэба", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Выбары ў Беларусі павінны прайсці гранічна дэмакратычна, мірна, на высокім арганізацыйным узроўні, такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе.

Фота: ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі