Лукашэнка: мы адзначаем Дзень Перамогі ў няпросты час, але на вайне было цяжэй

08/05/2020 - 06:18

Беларусы павінны ў вяках захаваць Перамогу. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды 75-годдзя Перамогі.

У сваім звароце кіраўнік дзяржавы правёў паралелі з нашым часам. "Беларусь адзначае гэтую знамянальную дату ў няпросты час. Аднак нашы сённяшнія складанасці блякнуць перад бедамі, нягодамі і стратамі, якія выпалі на долю гераічнага пакалення, якое выратавала свет ад карычневай чумы", — цытуе яго словы інфармагенцтва БЕЛТА.

Лукашэнка заклікаў шанаваць Перамогу "і абараняць яе ад паклёпу і фальсіфікацый".

Беларусь будзе адзінай краінай у рэгіёне, якая адзначыць Дзень Перамогі масавымі мерапрыемствамі падчас пандэміі каранавіруса — вайсковым парадам і вулічным канцэртам. Гэтыя мерапрыемствы ўжо выклікалі крытыку не толькі ўнутры краіны, але і з боку міжнародных арганізацыяў. СААЗ рэкамендавала адмовіцца ад масавых мерапрыемстваў, каб супрацьдзейнічаць распаўсюду COVID-19. Еўракамісія назвала выкананне рэкамендацыяў СААЗ абавязковай умовай для атрымання фінансавай дапамогі па барацьбе з наступствамі пандэміі каранавіруса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі