Лукашэнка лічыць, што яго не падтрымлівае толькі паўмільёна беларусаў

28/01/2021 - 14:05

28 студзеня на нарадзе па ўдасканаленні заканадаўства Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго не падтрымлівае толькі паўмільёна беларусаў. І што за яго на прэзідэнцкіх выбарах галасавалі каля шасці мільёнаў чалавек, а гэта не так. Нават па афіцыйных даных ЦВК, у якія мала хто верыць у Беларусі і ў замежжы, за Лукашэнку прагаласавалі 4,6 млн.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што "ўсё больш і больш людзей адкрыта заяўляюць пра сваю пазіцыю" ў падтрымку яго і дзейнай улады. На чым грунтуецца гэтае сцверджанне, ён не ўдакладніў. Лукашэнка ў чарговы раз сказаў пра рашучасць абараняць са зброяй у руках уладу: "Трэба — на танку, БМП, з аўтаматам у руках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі