22 красавіка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля. Кіраўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі "бягучыя пытанні развіцця расійска-беларускага супрацоўніцтва".
З ініцыятывай тэлефоннай размовы выступіў расійскі бок, адзначае прэс-служба беларускага кіраўніка. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі бягучыя моманты двухбаковых дачыненняў і перспектывы развіцця супрацоўніцтва. Таксама гаворка ішла пра міжнародныя падзеі. Магчыма, кіраўнікі Беларусі і Расіі паразмаўлялі пра вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Як вядома, Масква не спяшаецца віншаваць Уладзіміра Зяленскага, а Аляксандр Лукашэнка гэта ўжо зрабіў.
Апошнім часам Лукашэнка неаднаразова эмацыйна выказваўся пра дзеянні Расіі ў дачыненні беларускіх прадуктаў, якім "закрываюць рынак", а таксама пра расійскага пасла Міхаіла Бабіча.