Маргарыта Ворыхава пакідае Аб'яднаны пераходны кабінет

30/07/2026 - 18:00

Маргарыта Ворыхава / Еўрарадыё

Маргарыта Ворыхава пакідае пасаду прадстаўніцы па моладзевай палітыцы ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.

Ворыхава заняла гэтую пасаду ў жніўні 2024 года, калі ёй было 23 гады. Да таго часу дзяўчына ўжо працавала дарадцай Святланы Ціханоўскай і займалася моладзевай палітыкай у Каардынацыйнай радзе і міжнародных арганізацыях.

Сваю адстаўку Маргарыта тлумачыць жаданнем дапамагчы абнаўленню і развіццю дэмакратычнага руху.

"Мне здаецца, што дэмсілы могуць заставацца жывымі, толькі калі мы самі ўнутры свядома абнаўляемся. У структур у выгнанні няма ні тэрыторыі, ні агульнанацыянальных выбараў, якія б давалі легітымнасць. Яна трымаецца на дзвюх рэчах: наколькі мы прадстаўнічыя і наколькі абнаўляемся. Трэба падзяляць адказнасць, якая ляжыць на нас, і ствараць прастору для таго, каб прыходзілі новыя лідары і ім было куды рухацца. Гэтая змена — тое, што можа зрабіць нас мацней", — кажа дзяўчына.

Ворыхава застанецца дарадцай Ціханоўскай і кіраўніцай фракцыі "Наступ" у Каардынацыйнай радзе. Таксама яна вылучыла сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Міжнароднай камісіі КР, а статут забараняе сумяшчаць гэтую пасаду з пазіцыяй у АПК.

Выконваць абавязкі прадстаўніка па моладзевай палітыцы ў АПК да новага прызначэння будзе намеснік Маргарыты Аляксей Грахоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі