Лукашэнка хоча, каб калгасы працавалі па-новаму

25/03/2019 - 09:23

"Патрэбная разыначка ў кожнай гаспадарцы, па-старому працаваць нельга — гэта бяда. Трэба не толькі генераваць новыя ідэі, але і ствараць новыя напрамкі развіцця", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 сакавіка.

У гэты дзень кіраўнік дзяржавы наведвае Магілёўскую вобласць з працоўнай паездкай, паведамляе ягоная прэс-служба. У прыватнасці, ён наведвае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Газавік-Сіпакова" ў аграгарадку Дабрэйка Шклоўскага раёна.

Дырэктар прадпрыемства Вадзім Гарбіна паведаміў, што прадпрыемства вырабляе мяса-малочную прадукцыю і плануе пашыраць гэты напрамак. Праз год-два тут мяркуюць вырабляць рапсавы алей, пакуль гэтую культуру толькі вырошчваюць і затым прадаюць іншым гаспадаркам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі