Лукашэнка гаварыў са школьнікамі пра ЦТ, якасці лідара і эміграцыю

26/05/2017 - 10:41

У пятніцу, 26 траўня, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў 61-й мінскай школе з моладдзю з розных рэгіёнаў нашай краіны. Мерапрыемства мела назву “Моладзь. Погляд у будучыню”.

“Мы нікога не ўтрымліваем”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Ён сказаў, што моладзь можа паехаць за мяжу, а можа застацца на радзіме. “Менавіта пад нашым небам — Беларусі — вы зможаце быць у поўнай ступені шчаслівымі і здзейсніць сваю мару”, — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар распавёў школьнікам пра якасці сапраўднага лідара, якія патрэбны ў самых розных сферах, не толькі ў кіраўніцтве краінай. Ён параіў ім не губляць дарма каштоўны час: “У жыцці трэба рабіць усё у свой час. Калі вы цяпер не зробіце тое, што павінны — атрымаць веды, пабудаваць падмурак свайго жыцця у цэлым — заўтра ўжо будзе позна”. Усе магчымасці для гэтага ў Беларусі ёсць.

Выказаўся Аляксандр Лукашэнка і пра цэнтралізаванае тэставанне. Паводле яго слоў, заданні на ЦТ для паступлення ў ВНУ ўжо сёлета будуць цалкам адпавядаць школьнай праграме. У некаторай ступені ад тэстаў адмовяцца, распавёў кіраўнік дзяржавы, гэта датычыць найперш паступлення на творчыя спецыяльнасці. Лукашэнка лічыць, што выкладчык мусіць бачыць чалавека.

Мінскі гімназіст Даніла Елісееў паказаў Аляксандру Лукашэнку 3D-друкарку, якую сабраў у хатніх умовах. Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі